Аб праекце |
Расклад |
Галерэя
Аб праекце
1 верасня - дзень нараджэння радыёперадачы для дзяцей і пра дзяцей "Мэры Попінс". Менавіта ў гэты дзень у 2008 годзе яна ўпершыню прагучала ў эфіры канала "Культура". Ідэю такога праекта падказалі нашы радыёслухачы, якія тэлефанавалі і цікавіліся: "А што ж ёсць на вашым канале для дзяцей?". Адказу на гэтае пытанне не было нават у журналістаў-маці, якія працуюць на канале. Вось яны-та і аб'ядналіся ў каманду, каб стварыць праект, які быў бы цікавы дзецям розных узростаў. Так і з'явілася ў эфіры радыё-няня "Мэры Попінс". Не сакрэт, правобразам яе стала гераіня Памэлы Трэверс, але кожная з радыёвядучых праекта надала ёй свае рысы, а некаторыя ідэі былі пратэстыраваныя на ўласных дзецях.
Як вядома, Зямля стаіць на трох кітах, а наш праект на трох складальніках - выхаванне, вучоба, вольны час. Мы не толькі працуем для вас у эфіры, але і імкнёмся арганізоўваць іншыя цікавыя мерапрыемствы, якія выходзяць за рамкі радыёперадач.
Так, у 2010 годзе мы арганізавалі для беларускіх дзяцей удзел у творчым конкурсе Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза "Скарбы прабабулінага куфэрка". Больш чым сто работ беларускіх школьнікаў мы адправілі ў Прагу, у Музей сучаснага мастацтва.
А ў 2011 годзе з юнымі артыстамі-мінчанамі мы выехалі з дабрачынным канцэртам у Кобрынскі дзіцячы дом.
Дэвіз нашай творчай групы і праграмы пастаянны: "Давайце сябраваць!"
Праект "Мэры Попінс" з вамі кожны будны дзень з 16:05 да 17:00 у прамым эфіры, падчас яго працуе тэлефон (017) 210-12-48. Раніцай наступнага дня з 10:05 да 11:00 перадача гучыць у паўторы.
Для зваротнай сувязі: тэлефон рэдакцыі (017) 284 46 00;
е-mail:
meripopins@open.by