
Канал "Культура" Беларускага радыё выбіраюць слухачы, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі здабыткамі і сучаснымі падзеямі ў свеце мастацтва.
Канал пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай радыёпрасторы. Увесь гэты час "Культура" застаецца вернай свайму канцэптуальнаму дэвізу: "Мы выбіраем вечныя каштоўнасці". Толькі на яе хвалі можна паслухаць оперу, канцэрт акадэмічнай музыкі, радыёспектакль, дыскусію вядомых творчых асоб на культуралагічныя тэмы.
А яшчэ - штодзённы дзіцячы канал "Мэры Попінс" і штодзённыя праекты для меламанаў "Канцэртная зала" і "Еўропа музычная", якія транслююць канцэрты з усяго свету. Служба інфармацыі канала адсочвае самыя цікавыя навіны свету культуры нашай краіны і замежжа.
Гучыць канал штодзённа з 6 раніцы да 2-х ночы ў FM-дыяпазоне. На сярэдніх хвалях "Культуру" можна слухаць з 18-ці да 24-х гадзін, на ультракароткай частаце з 6-ці гадзін раніцы да поўначы.
Аднадумцаў чакаем на каардынатах: на сярэдняй частаце -
1125 кГц, на ультракароткай хвалі -
70,4 МГц.
Не разгубіцеся ў эфірнай прасторы. Канал "Культура" гучыць у FM-дыяпазоне:
Мінск - 102,9
Брэст - 88,5
Віцебск - 99,3
Гомель - 91,5
Гродна - 95,0
Магілёў - 99,1
Дырэктар: Кацярына Іванаўна Агеева.