7 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Радыё » Радыё 1 » SMS-эфір
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Зараз у эфіры
15.15 "Адкрытая пляцоўка".
Далей у эфіры
15.58 "Моўныя хвілінкі".
16.00 Навіны.
Аудыёвыпускі
Радыё: 1 канал
Кантактная інфармацыя

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by

SMS-эфір

Умовы размяшчэння SMS-паведамленняў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё:


Паведамленні прымаюцца з мабільных тэлефонаў аператараў GSM VELCOM, МТС, LIFE:).

Для таго каб прыняць удзел у інтэрактыве, неабходна адправіць SMS-паведамленне, напісанае кірыліцай або ў транслітарацыі, на кароткі нумар 1062. У адказ абанент атрымае SMS-апавяшчэнне, што яго паведамленне прынята да апрацоўкі.

Кошт аднаго SMS-паведамлення (без уліку падаткаў) на нумар 1062:
МТС, Velcom, lifе:) - 3500 рублёў.

Увага!
Калі адно SMS-паведамленне ўтрымлівае больш чым 160 знакаў у транслітарацыі і/або больш чым 70 знакаў у кірыліцы, то яно будзе аўтаматычна разбіта на некалькі SMS-паведамленняў, кожнае з якіх тарыфікуецца асобна.

Правілы фарміравання SMS-паведамлення:
  • Да публікацыі прымаюцца аб'явы, тэкст якіх не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  • Прымаюцца аб'явы толькі прыватнага характару, якія не змяшчаюць інфармацыі, што служыць забеспячэннем пастаяннага або часовага бізнесу.
  • Паведамленне можа быць не апублікавана, калі яно не адпавядае Правілам фарміравання паведамленняў. Пры гэтым паслуга лічыцца аказанай, і сродкі спісваюцца з рахунку абанента.
Тарыфікуюцца, але да эфіру не дапускаюцца SMS-паведамленні:
  • якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання;
  • якія супярэчаць агульнапрынятым нормам этыкі і маралі;
  • якія ўтрымліваюць прапаганду вайны і насілля;
  • якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;
  • якія змяшчаюць звесткі, якія ўяўляюць дзяржаўную тайну;
  • якія заклікаюць да дзеянняў, што караюцца ў крымінальным парадку;
  • якія распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый або іншых грамадскіх аб'яднанняў;
  • якія змяшчаюць камерцыйную інфармацыю арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў;
  • якія змяшчаюць прапановы паслуг, куплі-продажу;
  • якія змяшчаюць матэрыялы судовай вытворчасці, дазнання, папярэдняга следства і судовых спраў, а таксама матэрыялы, атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • якія не адпавядаюць літаратурным нормам дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, якія маюць двухсэнсоўны змест, уніжальны падтэкст, непрыстойныя намёкі;
  • якія змяшчаюць нецэнзурныя выразы, слэнг, жарганізмы, дыялектызмы і іншыя;
  • з указаннем нумара тэлефона, што адрозніваецца ад нумара, з якога было адпраўлена паведамленне.
Увага! У выпадку неадпаведнасці правілам паведамленне не будзе агучана ў эфіры, аднак кошт SMS-запыту будзе спісаны, згодна з тарыфамі для дадзенай паслугі.

Факт адпраўлення абанентам SMS-паведамлення на нумар 1062 сведчыць пра яго згоду з тарыфамі, умовамі і правіламі.

АПІСАННЕ
праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з выкарыстаннем інтэрактыўных SMS-паслуг


Назва Змест Перыядычнасць і час эфіру
"Пасля поўначы" Музычна-пазнавальная перадача. Ёсць рубрыка прывітанняў і віншаванняў. Штодня,
00.10-03.00
"Ранак з Беларускім радыё" Інфармацыйна-музычная перадача.

Панядзелак-пятніца,
10.15-10.35

"Радыё.BY" Інтэрактыўная перадача па электронных пісьмах і SMS. Серада,
10.15-10.35
"Сямейнае радыё. Для тых, хто дома" Перадача аб праблемах сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства. Парады псіхолагаў, педагогаў, медыкаў. Панядзелак-пятніца,
11.10-11.40
Субота, нядзеля
11.00-11.40
"Актуальны мікрафон" Грамадска-палітычная перадача ("круглы стол") з удзелам спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Панядзелак-пятніца,
17.15-17.30,
23.20-23.35
"SMS -эфір" Інтэрактыўная праграма прывітанняў і віншаванняў. Штодня,
14.00-15.00
"Музычны алімп" Інфармацыйна-музычная перадача з удзелам зорак эстрады. Субота,
12.35-13.30
"Адкрытая пляцоўка" Маладзёжная інфармацыйна-музычная перадача. Панядзелак-пятніца,
15.15-15.55
"Добры дзень!" Інфармацыйна-музычная перадача. Ёсць рубрыка прывітанняў і віншаванняў. Панядзелак-пятніца,
13.05-13.55
"Армейская пошта" Тэматычная віншавальная перадача па заяўках. Нядзеля,
16.00-17.00
"Вітаем, віншуем, жадаем!" Віншавальная перадача. Панядзелак-пятніца,
20.00-20.50
Субота, нядзеля,
19.35-20.50
  • SMS-паведамленні прымаюцца і апрацоўваюцца толькі падчас гучання радыёперадачы ў прамым эфіры, калі іншае не абумоўліваецца вядучым. Папярэднія заяўкі не разглядаюцца.
  • Вядучы прамога эфіру мае права рэдагаваць паведамленні.
  • Паслуга "заказ песні" аказваецца па прынцыпе чарговасці пры ўмове наяўнасці заказанага твора ў плэй-лісце.

ПАЛАЖЭННЕ АБ SMS-віктарыне "Правер сябе"

Слухайце Першы нацыянальны канал Беларускага радыё кругласутачна ў FM-дыяпазоне па ўсёй краіне: на 106,2 - у Мінску, 105,9 - у Магілёве, 105,1 - у Гомелі, 103,0 - у Гродне, 100,5 - у Віцебску, 100,0 - у Брэсце, а таксама ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнеце на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі