Інфармацыйныя выпускі:
"Навіны"
- 00.04, 01.00, 05.00, 06.04, 09.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 15.00, 16.00, 17.00, 22.00 (будни)
- 00.04, 01.00, 05.00, 06.04, 07.00, 08.00, 10.00, 12.00, 15.00, 17.00, 22.00 (суббота)
- 00.04, 01.00, 05.00, 06.04, 07.00, 08.00, 12.00, 15.00, 17.00, 22.00 (воскресенье)
"Навіны планеты" (сумесны праект з Радыё ААН) - 03.00 (аўторак-пятніца), 02.00 (панядзелак, субота і нядзеля)
"Падзеі дня" - 23.00 (будні)
"Палітычны каментарый" - 22.05 (будні), 02.05 (аўторак-субота)
"Партнёр. Інфармацыя для дзелавых людзей" - 05.30, 09.40 (будні)
"Радыёслужба бяспекі" (хроніка здарэнняў) - 17.20 (будні)
"Навіны спорту"
- 01.05, 05.45, 07.55, 15.10, 19.50, 23.20 (будні)
- 01.05, 05.45, 07.45, 15.10, 19.25 (субота)
- 01.05, 05.45, 08.10, 15.10 (нядзеля)
Ранішні інфармацыйны канал "Раніца з Беларускім радыё" (штодзень):
05.00-06.00, 08.00-09.00 (будні), 05.00-08.00 (субота), 05.00-07.30 (нядзеля).
"Радыёфакт" (будні):
07.00-08.00: "Афіцыйная хроніка", "Актуальны каментарый", "Спецыяльны рэпартаж", "Навіны эканомікі", "Культура", "Спорт", "Надвор'е".
Інфармацыйны вечар на Беларускім радыё (штодня):
"Пастфактум" - 19.00-20.00: "Вынікі дня", "Актуальны каментарый", "Хроніка міжнароднага жыцця", "Навіны спорту" (акрамя нядзелі). "Тыдзень краіны" - 19.00-19.30 (нядзеля).
Аператыўнасць, дакладнасць, актуальнасць, аб'ектыўнасць і кампетэнтнасць - галоўныя прынцыпы працы Службы інфармацыі Беларускага радыё. Кругласутачна, у пачатку кожнай гадзіны - найважнейшае, цікавае і актуальнае - "Навіны". Нашы карэспандэнты адсочваюць развіццё асноўных падзей у краіне і за мяжой.
Штодня па раніцах дзелавая гутарка аб палітыцы, эканоміцы, культуры, спорце і надвор'і - мы расказваем пра ўсё, што нас акружае, што турбуе, чым жыве краіна і замежжа ў самым папулярным медыяпраекце "Радыёфакт". Праграму можна слухаць у любы зручны для вас час на працягу сутак на нашым сайце.
Інфармацыйным вечарам на Беларускім радыё мы аналізуем, абмяркоўваем, дзелімся думкамі аб мінулым дні. Кожны вечар госці праграмы "Пастфактум" - прадстаўнікі ўсіх галін улады, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вядомыя палітыкі, эканамісты, грамадскія дзеячы - каменціруюць вынікі падзей. Кожную нядзелю "Тыдзень краіны" прадстаўляе дайджэст самага значнага і важнага.
Аналітычная перадача аб рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў новых фінансава-эканамічных умовах "Эканоміка" выходзіць у эфір па аўторках у 9.15.
Адзін з самых яркіх праектаў канала - праграма "Акцэнты" (субота - 15.30, аўторак - 04.00) - дыскусія за круглым сталом палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў, грамадскіх дзеячаў.
Кампетэнтная дзелавая гутарка ў прамым эфіры на надзённыя тэмы ў штодзённай грамадска-палітычнай праграме "Актуальны мікрафон" (12.05). У студыі прамога эфіру сустракаюцца эксперты і журналісты для адказаў на пытанні радыёслухачоў.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі ў праграме "Палітыка" (субота - 12.05).
Кожныя пятніцу ў 09.15 і суботу ў 3.00 інтэрактыўны Інтэрнет-праект "Радыё.by" для тых, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў краіне і свеце. Наведайце нашу старонку!
Па чацвяргах у 10.15 у публіцыстычнай праграме "Беларускі шлях" мы гаворым пра беларускую дзяржаўнасць. Палітолагі, сацыёлагі і простыя грамадзяне краіны абмяркоўваюць праблемы ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, захавання нацыянальных традыцый, патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Міжнародная палітыка, аналіз геапалітычных працэсаў у свеце ў праграме "Беларусь і свет" (панядзелак - 09.15).
Актуальныя палітычныя каментарыі, замежныя госці - "Палітычны вектар" (пятніца - 15.30, субота - 03.45).
Праект "Беларусь-Расія" (нядзеля - 12.05, панядзелак - 04.00) аналізуе падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і Расіі. Пастаянныя ўдзельнікі перадачы - вядомыя беларускія і расійскія палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва.
Дзейнасць беларускага парламента, мясцовых Саветаў дэпутатаў у цэнтры ўвагі інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Улада народа" (серада - 09.15, чацвер - 04.00).
"На парадку дня. Урадавы веснік" (серада - 15.30) - праграма аб працы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі дзяржаўных праграм, распрацоўцы нарматыўных дакументаў, развіцці галін народнай гаспадаркі.
Аб рабоце судовых органаў і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь расказваецца ў тэматычнай перадачы "Судовы працэс" (панядзелак – 15.30)
Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі, сучасныя тэндэнцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў праграмы "Дыялог" (панядзелак - 10.15, серада - 04.00).
У суботнім эфіры ў 13.00 ((нядзеля - 03.00) дыскусійная перадача "За і супраць" - абмен меркаваннямі па розных пытаннях палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага, культурнага жыцця. У студыі праграмы сустракаюцца людзі, чые пазіцыі маюць дыяметральнае разыходжанне.
Навіны аграпрамысловага комплексу, каментарыі спецыялістаў-аграрыяў, нарысы аб сялянах - у праекце "Сельская раніца" (штодня - 06.10).
Пытанні развіцця малога і сярэдняга бізнесу, знаёмства з вопытам працы паспяховых прадпрымальнікаў у праграме "Уласная справа" (серада - 10.15).
Праграма па зваротах слухачоў з крытычнымі заўвагамі, прапановамі і пажаданнямі "Грамадская прыёмная" (пятніца - 10.15).
Расказ пра новыя праекты, знаёмствы з вядомымі тэле-, радыёжурналістамі, агляд лістоў і электронных паведамленняў радыёслухачоў і тэлегледачоў па суботах у 08.10 у інфармацыйна-аналітычнай праграме "Зваротная сувязь".
На 30 пытанняў па нядзелях (10.00) у праграме "30 на 30" адказваюць заслужаныя людзі Беларусі.
Аб развіцці беларускай навукі, дасягненнях беларускіх вучоных па чацвяргах у 09.15 расказвае тэматычны праект "Акадэмія навук".
З прадукцыяй беларускіх вытворцаў знаёмімся кожны аўторак у 10.15 у перадачы "Беларускае - найлепшае".
Карысныя парады дачнікам па нядзелях у 09.00 дае праграма "Дачны сезон".
Усё пра здаровы Беларусь 2 жыцця, прафілактыку і лячэнні захворванняў у суботнім эфіры ў 10.10 у перадачы "Здароўе".
Пазнавальная перадача-віктарына "Інтэлектуальны марафон" па нядзелях у 16.15.
Віртуальнае падарожжа па беларускіх гарадах і мястэчках прапаноўвае кожную суботу ў 13.45 праграма "Мая краіна - Беларусь".
Кожную нядзелю ў 18.00 выходзіць публіцыстычная праграма "Помні імя сваё…". Гэта радыёсустрэчы франтавікоў, сваякоў, блізкіх і проста старых сяброў праз шматлікія дзесяцігоддзі. На прыкладзе біяграфій удзельнікаў праграм, мы даследуем лёсы, па матэрыялах пошукавых груп праводзім журналісцкія расследаванні. Асноўная частка праграмы прысвечана пошуку невядомых салдат, герояў Перамогі, франтавых сяброў, пошуку месцаў пахавання тых, хто загінуў у гады вайны.
Знаёмства з гісторыяй і культурай краін свету па суботах у 23.00 у праграме "Радыёваяж".
Праграма аб арміі і ваеннай гісторыі - "Служу Айчыне!" (нядзеля - 13.30).
Лісты ваеннаслужачых і іх родных у праграме "Армейская пошта" (нядзеля - 14.00).
Навіны спорту, аналіз вынікаў і прагнозы спаборніцтваў у праграме "Спорт-навігатар" (нядзеля - 17.05).
Культура і традыцыі народаў, якія пражываюць у Беларусі, жыццё дыяспар - тэмы перадачы "Супольнасць" (чацвер - 21.00, пятніца - 04.00).
Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя ў цэнтры ўвагі перадачы "Экалагічны маніторынг" (аўторак - 15.30).
Каментарыі да заканадаўчых актаў, адказы на пытанні радыёслухачоў кожны чацвер у 15.30 у праграме "Юрыдычная кансультацыя".
Беларускае радыё мае разгалінаваную і прафесійна падрыхтаваную карэспандэнцкую сетку. Гэта дазваляе аператыўна і ўсебакова асвятляць грамадска-палітычныя, эканамічныя і іншыя падзеі ў беларускіх рэгіёнах, у блізкім і далёкім замежжы. Нашы карэспандэнты працуюць не толькі ва ўсіх рэгіёнах краіны, але таксама і ў Арменіі, Малдове, Польшчы, Расіі, Украіне, краінах Балтыі.
Аператыўныя рэпартажы з месцаў дазваляюць нашым слухачам сачыць за развіццём падзей і быць іх віртуальнымі ўдзельнікамі.
Дырэктар інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання:
Давідовіч Алена Анатольеўна.
Тэл./факс: (+375-17) 284 40 39, 284 85 12.
E-mail:
infor_br@tvr.by
Намеснік дырэктара:
Лысенка Надзея Валер'еўна.
Тэл./факс: (+375-17) 284 85 12
E-mail:
radionews@tvr.by
Галоўны рэдактар групы падрыхтоўкі палітычных праграм:
Рубашны Дзмітрый Уладзіміравіч.
Тэл.: (+375-17) 284 33 24, факс (+375-17) 284 85 12