7 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Радыё » Радыё 1 » Культурнае вяшчанне
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Зараз у эфіры
16.10 Канцэрт.
Далей у эфіры
16.15 "Акадэмія навук".
16.30 "Джаз-тон".
Аудыёвыпускі
Радыё: 1 канал
Кантактная інфармацыя

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by

Культурна-пазнавальныя і музычныя перадачы
Культурно-познавательные и музыкальные передачи

"Эпізоды Вялікай вайны" (аўторак - 21.00) - публіцыстычная праграма аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

"Беларускі альбом" (нядзеля - 23.00) - гістарычныя нарысы і радыёпастаноўкі аб традыцыях і звычаях беларусаў.

"Галерэя" (чацвер - 22.10) - радыёпартрэты сучаснікаў.

"Гістарычны партрэт" (субота - 22.05) - нарысы аб легендарных асобах.

"Дыялогі аб вечным" (серада - 22.30) - філасофскія разважанні аб культурных і духоўных каштоўнасцях.

"Высокія тэхналогіі" (аўторак - 10.15, пятніца - 03.45) - пазнавальная праграма аб развіцці высокіх тэхналогій у Беларусі і свеце.

"Для тых, хто дома" (будні - 11.05, субота - 11.00) - сямейная праграма, карысныя парады, кансультацыі педагогаў і псіхолагаў, віктарыны.

"Адкрытая пляцоўка" - праграма для дзяцей і моладзі. Пазнавальныя рубрыкі, спецыяльныя праекты, прысвечаныя пытанням прафесійнай арыентацыі юнакоў і дзяўчат, дзейнасці грамадскіх арганізацый, дзяржаўнай падтрымкі адоранай моладзі, прафілактыкі ў маладзёжным асяроддзі негатыўных з'яў (будні - 16.05).

"Маладзёжны форум" (субота - 16.00) - праграма для дзяцей і моладзі аб тым, як з карысцю правесці вольны час.

"Аўтограф" (аўторак - 21.30) - сустрэчы ў студыі з зоркамі эстрады, тэатра і кіно.

"Аўтарская песня" (панядзелак - 21.00) - знаёмства з аўтарамі і выканаўцамі, афіша канцэртаў і фестываляў.

"Анталогія раманса" (чацвер - 21.30) - перадача для аматараў вытанчанай музыкі.

"Беларуская калекцыя" (пятніца - 21.00) - усё пра гісторыю і сучаснасць беларускай музычнай культуры.

"Беларуская музычная класіка" (чацвер - 22.30) - шэдэўры айчыннай класічнай музыкі.

"У свеце электроннай музыкі" (субота - 04.00) - музычная перадача.

"Вячэрняя казка" (штодня - 20.50) - перадача для самых маленькіх.

"Сустрэчы з класічнай музыкай" (нядзеля - 03.30) - музычная перадача.

"Сустрэчы з песняй" (субота - 17.10, аўторак - 22.10) - музычная перадача па пісьмах радыёслухачоў.

"Гармонія" (пятніца - 22.30) - праграма для прыхільнікаў высокага мастацтва.

"Галасы стагоддзяў" (субота - 22.30) - культурна-пазнавальны праект аб фальклорнай музыцы.

"Джаз уначы" (чацвер - 04.00) - навінкі джазавага кірунку ў сучаснай музыцы, біяграфіі вядомых джазавых выканаўцаў, агляды канцэртаў і фестываляў, класічныя джазавыя творы.

"Дыярыуш" (пятніца - 22.10) - пазнавальная праграма аб гісторыі беларускай літаратуры.

"Добры дзень!" (будні - 13.10) - музычна-забаўляльная праграма.

"Духоўнае слова" (нядзеля - 07.30) - рэлігійная перадача.

"Зоркі замежнай эстрады" (пятніца - 04.00) - тэматычная канцэртная праграма.

"Гукавая дарожка" (панядзелак - 22.30) - усё пра аўтараў і выканаўцаў музыкі кіно.

"Гучаць народныя інструменты" (панядзелак - 23.40) - тэматычная канцэртная праграма.

"Залаты фонд радыё" (нядзеля - 22.30) - перадача заснавана на унікальных фондавых матэрыялах Беларускага радыё.

"Клас і К" (серада - 22.10) - пазнавальная праграма аб класічнай музыцы.

"Канцэрт з аркестрам" (нядзеля - 23.40) - гучаць лепшыя беларускія, савецкія і сусветныя аркестры.

"Кароткія гісторыі" (будні - 23.30) - дэтэктыўныя, фантастычныя, рамантычныя і гістарычныя радыёсерыялы паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў.

"Каталіцкая пропаведзь" (нядзеля - 08.15) - рэлігійная перадача.

"Культурная прастора" (будні - 17.05) - навіны культуры, афіша канцэртаў, тэатраў і кіно, сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва.

"Лёгкая музыка" (субота - 09.00) - музычная праграма.

"Любімыя мелодыі" (нядзеля - 13.00) - папулярныя песні мінулых гадоў.

"Мелодыі дзяцінства" (нядзеля - 10.34) – любімыя дзіцячыя песні.

"Меламан" (нядзеля - 04.00) - праграма аб розных стылях і кірунках сучаснай музыкі.

"Сусветная эстрада" (серада - 04.00) - музычная перадача.

"Муза" (панядзелак - 22.10) - перадача для аматараў опернай музыкі.

"Музыка для ўсіх" (штодня - 02.05) - музычная праграма.

"Музычная планета" (аўторак - 04.00) - пазнавальная праграма аб музычных калектывах і выканаўцах розных краін свету.

"Музычны алімп" (субота - 14.00) - прамы эфір з удзелам зорак беларускай эстрады.

"Накцюрн" (панядзелак - 04.00) - праграма для тых, хто не спіць.

"Нам засталася спадчына…" (панядзелак - 21.30) - перадача пра культурную спадчыну Беларусі, пра творчасць выдатных дзеячаў беларускай культуры.

"Незабыўнае" (нядзеля - 18.40) - нарысы аб заслужаных людзях Беларусі.

"Начная магістраль" (штодня - 01.10) - музычна-забаўляльная праграма для тых, хто за рулём.

"Падарунак меламану" (нядзеля - 21.00) - праграма па заяўках аматараў класічнай музыкі.

"Песні беларускіх кампазітараў" (субота - 23.40) - музычная праграма.

"Радыёла" (пятніца - 21.30) - пазнавальная праграма аб музыцы 60-80 гадоў.

"Віншуем, вітаем, жадаем!" (будні - 20.00, субота, нядзеля - 19.30) - віншавальная праграма па заяўках.

"Радыёхіт" (нядзеля - 16.00, панядзелак - 03.00) - хіт-парад.

"Рэтра-канцэрт" (будні - 15.40) - лепшая музыка мінулых гадоў.

"Роднае слова" (серада - 21.40) - адукацыйная праграма для тых, хто цікавіцца мовазнаўствам.

"Святло душы" (субота - 08.30) - рэлігійная перадача.

"Вольны стыль" (чацвер - 21.00) - музычная праграма з удзелам маладых беларускіх выканаўцаў.

"Славянскі базар. Лепшае" (нядзеля - 17.40, чацвер - 03.40) - музычная перадача.

"SМS-эфір" (будні - 14.00) - інтэрактыўная музычна-забаўляльная праграма па заяўках.

"Тэатр Беларускага радыё" (субота - 21.00) - арыгінальныя радыёпастаноўкі твораў беларускіх і замежных аўтараў.

"Тэатрасфера" (нядзеля - 22.05) - перадача пра беларускі тэатр.

"Трэцяя змена" (штодня - 00.10) - інтэрактыўная праграма аб людзях начных прафесій.

"Моўная хвілінка" (будні - 12.40, 15.58, 17.55) - адукацыйная праграма аб асаблівасцях сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі