|
|
 |
15 лістапада 1925 года ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі. Гэтым жа днём у 18 гадзін 30 хвілін у эфіры ўпершыню прагучалі словы: "Гаворыць Мінск!..".
Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці радыё і як сродку асветы. У эфіры стала гучаць музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў. Але першая радыёстанцыя магла трансліраваць свае перадачы ў радыусе 300 вёрстаў, і гучалі яны ўсяго 30 хвілін за суткі. Не наладжана была яшчэ і серыйная вытворчасць радыёпрыёмнікаў.
Так пачыналася гісторыя Беларускага радыё...
Сёння Беларускае радыё - гэта сучасная высокатэхналагічная структура, якая ўключае ў сябе 2 агульнанацыянальныя каналы і 3 радыёстанцыi.
Адным з галоўных прыярытэтаў вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
З мая 1962 года вядзецца рэгулярнае вяшчанне на краіны далёкага замежжа. Сёння праграмы радыёстанцыі "Беларусь" гучаць у эфіры на пяці: беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай. Радыёстанцыя "Беларусь" вяшчае таксама ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнеце на англійскай мове.
Беларускае радыё пастаянна развіваецца. 12 ліпеня 2003 года адкрылася радыёстанцыя "Радыус-FM".
Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца", якая асвятляе жыццё сталічнага рэгіёну.
"Візітная картка" Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал - найбуйнейшы радыёканал Беларусі. У аснове вяшчальных прыярытэтаў - аператыўнасць, масавасць, даступнасць.
Канал мае самую шырокую трансляцыйную сетку. FM/УКХ/ДХ/СХ/КХ перадатчыкі, правадная сетка (больш за 3,3 мільёна абанентаў) забяспечваюць ахоп 100% тэрыторыі рэспублікі і прыгранічных раёнаў Расіі, Украіны, краін Еўрасаюза.
Эфірнае вяшчанне канала ў FM і on-line ў Інтэрнеце вядзецца кругласутачна.
Сетка вяшчання заснавана на спалучэнні інфармацыйных, тэматычных і музычных перадач, арыентаваных на аўдыторыю слухачоў 35+.
Выпускі "Навін", прагноз надвор'я, рэклама, рубрыкі, перадачы і музыка нон-стоп фарміруюць структуру гадзіны.
На канале выходзіць каля ста праграм рознай жанравай і тэматычнай скіраванасці. Найбольш папулярныя праекты: інфармацыйныя праграмы "Радыёфакт", "Пастфактум", "Партнёр" (інфармацыя для дзелавых людзей), "СМС-эфір", "Добры дзень!" і іншыя.
У праграмах шырока выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя SMS-сэрвісы.
Па звестках Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, канал стабільна займае першае месца сярод радыёстанцый у краіне і сталіцы.
Першы нацыянальны канал - шматразовы пераможца Нацыянальнага конкурсу "Брэнд года" ў спажывецкай і прафесійнай намінацыях (у 2009 годзе - "Брэнд-Спадчына").
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё выходзіць на частотах: 1075, 49 і 4,21 м (279 кГц, 6115 кГц і 71,33 МГц); у FM- дыяпазоне: Мінск - 106,2 МГц, Брэст - 100,0 МГц, Віцебск - 100,5 МГц, Гомель - 105,1 МГц, Гродна - 103,0 МГц, Магілёў - 105,9 МГц; а таксама на хвалях, што трансліруюцца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей.
Магчымасці перадаючых устройстваў забяспечваюць устойлівы прыём праграм не толькі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але і ў прыгранічных раёнах Польшчы, Літвы і Латвіі.
З 15-га чэрвеня 1998 года Беларускае радыё пачало рэтрансліраваць перадачы на рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Голас Беларусі ў Расіі можна пачуць штодня з 06.00 да 08.00 на хвалях 256,4 і 25,08 м (1170 і 11960 кГц), з 12.00 да 14.00 на хвалях 256,4 і 25,1 м (1170 і 11960 кГц), з 18.00 да 20.00 на хвалях 256,4 м (1170 кГц), 42,2 м (7105 кГц). Голас Беларусі на Украіне гучыць штодня (06.00 - 01.00) на хвалі 49,3 м (6080 кГц).
Быць заўсёды цікавым для сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць - усё гэта адлюстроўваецца ў дэвізе самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".
Дырэктар Першага нацыянальнага канала БР: Васюкевіч Антон Барысавіч.
|
|
 |
20.00 "Вітаем, віншуем, жадаем!". Віншавальна-музычная праграма. 20.50 Вячэрняя казка для маленькіх. 21.00 "Галерэя".
Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by
|
 |