Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

"Бацькі і дзеці"

Эфір: нядзеля, 15.15-16.00 Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Кожную нядзелю ў 15.15 у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё - дыскусійная праграма "Бацькі і дзеці". Па фармаце гэта адкрыты дыялог па самых актуальных і злабадзённых тэмах, погляд на тыя ці іншыя грамадскія праблемы вачамі дзяцей і дарослых.

У кожным выпуску - пазіцыя, разважанні, нестандартныя ідэі і крэатыўныя рашэнні, максімалісцкі погляд маладых удзельнікаў дыскусіі і ўзважаныя меркаванні людзей старэйшага ўзросту.

Вядучыя праграмы: маладыя журналісты Надзея Скараход, Павел Лазовік.
Кіраўнік праекта: Алена Давідовіч.


На гэты раз у 4-й студыі Дома радыё шукалі адказы на важныя пытанні: што чытае сучасная моладзь і ці чытае наогул? Якія ўпадабаныя кнігі - класіка або сучасныя аўтары? І як прывіць любоў да літаратуры?

Аўдыторыя дарослых - вядомыя літаратары, педагогі, бібліятэкары, бацькі, сярод іх - пісьменнік і публіцыст Навум Гальпяровіч, маладыя аўтары Вікторыя Трэнас, Алеся Кузьмянкова, Алёна Беланожка.

Дзіцячая аўдыторыя - навучэнцы сталічных навучальных устаноў, якія пераканалі дарослых, што сённяшнія тынэйджэры гэтак жа любяць і шануюць якасную літаратуру, як і іх бацькі. Напрыклад, у гімназіі № 61 актыўна дзейнічае Пушкінскі клуб, а ў 28-ай гімназіі дапамагаюць вывучаць беларускую літаратуру педагагічныя навацыі.

Слухайце праграму "Бацькі і дзеці" 28 сакавіка ў 15.15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Зараз у эфіры
15.15 "Адкрытая пляцоўка".
Далей у эфіры
15.58 "Моўныя хвілінкі".
16.00 Навіны.

Аўдыёвыпускі

Радыё: 1 канал
Кантактная інфармацыя

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by