Жыхары Барселоны выйшлі на чарговую акцыю пратэсту супраць масавага турызму

14 августа 2017
Яна прайшла на самым папулярным сярод гасцей каталонскай сталіцы гарадскім пляжы Барселанета. Удзельнікі акцыі незадаволеныя паводзінамі турыстаў, а таксама тым, што з-за рэзкага росту колькасці прыезджых у горадзе летам растуць цэны на арэнду кватэр. Не вельмі прыемныя графіці, што заклікаюць турыстаў вярнуцца на радзіму, кідаюцца ў вочы ў Сан-Себасцьяне і Більбаа. Адзначым, у першым паўгоддзі Іспанія паставіла чарговы рэкорд па колькасці замежных турыстаў. У краіну прыбылі больш як 36 мільёнаў чалавек. Па словах іспанскага прэм'ер-міністра, турызм забяспечвае 11 працэнтаў ВУП краіны.