Ахвярамі землетрасення ў Інданезіі сталі ўжо 92 чалавекі

7 декабря 2016

Паводле апошніх даных, ахвярамі землетрасення ў Інданезіі сталі 92 чалавекі. Дзясяткі атрымалі траўмы. Стыхійнае бедства магнітудай 6,5 адбылося ля паўночнага ўзбярэжжа вострава Суматра.

Джока Відода, прэзідэнт Інданезіі: "Сёння раніцай я атрымаў звесткі аб землетрасенні. Я ужо даў указанні ўсім адпаведным міністэрствам і ведамствам тэрмінова заняцца аказаннем дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. Неўзабаве ў найбольш пацярпелы ад падземных штуршкоў рэгіён прыбудзе кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі".

І хоць у цяперашні час прымаюцца актыўныя намаганні для разбору завалаў пры дапамозе спецтэхнікі, працам перашкаджае складаны ландшафт мясцовасці. Высвятляецца, ці няма сярод загінуўшых і пацярпелых турыстаў.