У свеце

Спампаваць

11 Студзеня 2017 19:08

Ахвярамі выбуху ў Афганістане сталі пяць дыпламатаў з ААЭ

Пра гэта паведамляюць улады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Выбух адбыўся напярэдадні ў гасцявым доме губернатара ў Кандагары. Загінулі 11 чалавек, 16 пацярпелі. Сярод параненых пасол Эміратаў у Афганістане. У той жа дзень падвойны выбух прагрымеў недалёка ад парламенцкага комплексу ў Кабуле. Там загінулі 38 чалавек. Адказнасць за яго ўзялі радыкалы "Талібана". У Мінску з болем успрынялі трагічныя весткі аб тэрактах у Афганістане. Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба МЗС нашай краіны. Беларускі бок рашуча ганіць тэрарызм у любых формах і праявах, выказвае падтрымку высілкам міжнароднай супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.

 

Iншыя навіны

Очередной авиаскандал в США Чарговы авіяскандал у ЗША 22.04.2017 09:16 / У свеце Чарговы авіяскандал у ЗША