Спякота ў Аргенціне пакінула без святла 127 000 чалавек

22 февраля 2017

Праз перапады тэмпературы пацярпелі жыхары Буэнас-Айрэса і яго наваколляў. Ад 33-градуснай спякоты і высокай вільготнасці жыхары ратаваліся пад кандыцыянерамі. Праз гэта і ўзрасло спажыванне электраэнергіі. Каб пазбегнуць аварыі ў сетцы, энергакампаніі пачалі масава адключаць святло.