Узброеныя паліцэйскія правялі рэйд у Бірмінгеме

23 марта 2017

Узброеныя паліцэйскія правялі рэйд у Бірмінгеме, дзе лонданскі тэрарыст арандаваў машыну для атакі. Асоба таго, хто нападаў, высветлена. Некаторыя брытанскія СМІ пішуць, што гэта Абу Ізадзін - раней судзімы за збор грошай для экстрэмістаў. Але іншыя крыніцы сцвярджаюць, што ён адбывае турэмны тэрмін.

Тым часам, з неспакойнага Лондана ў гэтыя хвіліны прыходзяць іншыя трывожныя навіны. Паведамляецца аб эвакуацыі на станцыі метро "Паўночны Грынвіч". У адным з вестыбюляў знойдзены падазроны скрутак. Між тым, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заявіла, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы не будзе павышаны. Учарашні тэракт у Лондане стаў самым крывавым у каралеўстве за апошнія 12 гадоў. Паводле апошніх звестак, загінулі 5 чалавек, 40 параненыя ў раёне Вестмінстэр.