У Фрытаўне расце колькасць ахвяр смяротнага апоўзня

15 августа 2017

У сталіцы Сьера-Леонэ Фрытаўне расце колькасць ахвяр смяротнага апоўзня. У спісе загінуўшых ужо больш як 300 чалавек. Іх колькасць будзе павялічвацца - пад абломкамі разбураных будынкаў застаюцца яшчэ сотні людзей. Нагадаем, патокі гразі абрынуліся на рэгіён у выніку працяглых ліўняў. Апоўзні і паводкі - частая з'ява падчас сезона дажджоў у Заходняй Афрыцы, дзе высяканне лясоў і дрэнная горадабудаўнічая палітыка падвяргаюць рыску мясцовых жыхароў.