У Францыі сфарміраваны новы ўрад

22 июня 2017

Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Елісейскага палаца Алексі Колер. Першапачаткова адстаўка Кабінета міністраў насіла тэхнічны характар, але пасля серыі палітычных скандалаў урад быў вымушаны пакінуць адразу чатыры міністры. Тры ведамствы ўзначалілі жанчыны. Міністрам абароны стала Фларанс Парлі, юстыцыі - Ніколь Белубэ, а міністрам па еўрапейскіх справах Наталі Луазо. Першая нарада новага ўрада Эмануэля Макрона адбудзецца сёння. Палітыкі абмяркуюць новы законапраект аб барацьбе з тэрарызмам.