У Францыі прад'яўлены абвінавачанні ў карупцыі Пенелопе Фіён

29 марта 2017

У Францыі прад'яўлены абвінавачанні ў карупцыі Пенелопе Фіён – жонцы кандыдата ў прэзідэнты Францыі ад партыі "Рэспубліканцы" Франсуа Фіёна. Гэта паведамляюць французскія СМІ. Пенелопа знаходзіцца пад афіцыйным расследаваннем з-за яе нібы фіктыўнага працаўладкавання ў апараце парламента. Таксама яе падазраюць у садзейнічанні растраце дзяржаўных сродкаў. Некалькі гадоў Пенелопа Фіён лічылася ў спісах супрацоўнікаў французскага парламента, што дазволіла ёй атрымаць каля 680-ці тысяч еўра за вылікам сацыяльных адлічэнняў.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Францыі пройдуць 23 красавіка і 7 мая. Нягледзячы на скандал, Франсуа Фіён па-ранейшаму застаецца ў тройцы лідараў першага тура выбараў.