У Францыі новы перадвыбарны скандал

29 марта 2017

Экс прэм'ер-міністр краіны сацыяліст Мануэль Вальс заяўляе, што мае намер падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата-цэнтрыста Эмануэля Макрона, але не прэтэндэнта ад сваёй партыі Бенуа Амона. Пры гэтым Вальс падкрэслівае, што ў перадвыбарнай кампаніі Макрона ён не мае намеру якім-небудзь чынам удзельнічаць. У студзені гэтага года экс-міністр адукацыі Бенуа Амон стаў лідарам па выніках праймерыз Сацпартыі. Тады ён абыйшоў свайго галоўнага саперніка Мануэля Вальса. Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі прызначаны на 23 красавіка.