Вінаваты ў наездзе на пешаходаў на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку даў сведчанні

19 мая 2017

Вінаваты ў наездзе на пешаходаў на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку даў першыя сведчанні. Ён заявіў, што, перш чым сесці за руль, ужываў наркотыкі. Нагадаем, напярэдадні мужчына ў цэнтры Нью-Ёрка выехаў на тратуар і збіў прахожых. Адзін чалавек загінуў і больш як дваццаць пацярпелі. Парушальніка затрымалі адразу. Ім быў грамадзянін ЗША - былы вайсковец. Мужчына раней затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Паліцыя Нью-Ёрка лічыць, што гэта адзінкавы выпадак, а не тэракт.