Вера Глаголева будзе пахаваная на радзіме

17 августа 2017

Народная артыстка Расіі Вера Глаголева, вестка аб смерці якой узрушыла ўчора ўвечар, будзе пахаваная на радзіме. Аб гэтым паведамілі яе сваякі, яны ўжо звярнуліся ў расійскае пасольства. Вядомая актрыса і таленавіты рэжысёр памерла ад анкалагічнага захворвання. Апошнія гадзіны жыцця яна правяла ў германскай клініцы. Веры Глаголевай быў 61 год. Спачуванні ў сувязі са смерцю актрысы выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчая спадчына Веры Глаголевай стала неад'емнай часткай скарбніцы савецкага і расійскага мастацтва.