Вечарам у Канах будуць уручаны прызы кінафестывалю

28 мая 2017

Каму дастанецца "Пальмавая галіна”? Вечарам у Канах будуць уручаны прызы юбілейнага 70-га кінафестывалю. Праграму гэтага года крытыкі называюць даволі неадназначнай. Некалькі фільмаў выклікалі спрэчкі і нават скандалы. Тым не менш большасць фаварытаў (галоўных прэтэндэнтаў на "Залатую пальмавую галіну") ужо вызначаны. Гэта "120 удараў за хвіліну" французскага рэжысёра Рабена Кампіё, "Ззянне" Наомі Кавасэ з Японіі і "Фабрыка нічога" партугальца Педра Піньа. Першыя серыі 3-га сезона "Твін Пікса" сталі сапраўднай сенсацыяй на Канскім кінафестывалі. На паказе ў зале прысутнічаў Дэвід Лінч - рэжысёр культавага серыяла, знятага 25 гадоў таму.