У Ватыкане прайшла аўдыенцыя прэзідэнта ЗША з Папам Рымскім

24 мая 2017

У Ватыкане прайшла аўдыенцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Папам Рымскім Францыскам. Паведамляецца, што сустрэча доўжылася каля паўгадзіны. Яе змест невядомы. Вядома, што Дональд Тармп і Францыск абмяняліся падарункамі. Пантыфік паднёс прэзідэнту ЗША медальён з відарысам аліўкавай галіны як сімвала міру і тэксты трох сваіх зваротаў. Нагадаем, амерыканскі лідар прыбыў у Італію з першым афіцыйным візітам з моманту ўваходжання на пасаду. Пасля гутаркі з Папам Рымскім Трамп адправіўся на сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам.