У цэнтры Кіева расстралялі экс-дэпутата Расійскай Дзярждумы Дзяніса Вараненкава

23 марта 2017
Ва ўкраінскай паліцыі не выключаюць, што гэта заказное забойства. Як сведчаць відавочцы, невядомы адкрыў стральбу па Вараненкаву і яго ахоўніку, калі тыя выйшлі з гатэля. Целаахоўнік раніў зламысніка. Ён у бальніцы. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка тэрмінова выклікаў да сябе кіраўніка Службы бяспекі. У Расіі былога парламентарыя абвінавачвалі ў арганізацыі рэйдарскага захопу будынка ў цэнтры Масквы. Расійскія праваахоўнікі аб’явілі яго ў вышук. У лютым стала вядома, што Вараненкаў разам з жонкай - опернай спявачкай Марыяй Максакавай - паехаў ва Украіну, дзе атрымаў новае грамадзянства.