У Польшчы прайшлі мітынгі супраць "украінізацыі рынку працы"

20 марта 2017

У Варшаве нацыяналісты сабраліся ля будынка Канцылярыі прэм'ер-міністра і патрэбавалі ад улад зрабіць больш жорсткімі правілы ўезду ў краіну для грамадзян Украіны. Яны сцвярджалі, што пасля пачатку крызісу ва Украіне ў Польшчу адтуль прыехала больш за мільён чалавек. А гэта негатыўна адбіваецца на мясцовым рынку працы, а таксама спараджае сацыяльныя праблемы. Такая акцыя адбылася і ў Вроцлаве. Яе ўдзельнікі заявілі, што мясцовыя працадаўцы імкнуцца выкарыстаць грамадзян Украіны, таму што яны гатовыя працаваць за меншую ўзнагароду, чым палякі. Гэта вымушае грамадзян Польшчы з'язджаць на заробкі ў Еўропу.