У Парыжы і прыгарадах не сціхаюць пратэсты супраць паліцэйскай самаўпраўнасці

17 февраля 2017

Дэманстрацыі носяць агрэсіўны характар. Часта заканчваюцца  бойкамі і сутычкамі з вартавымі парадку. Актывісты падпальваюць смеццевыя бакі, б'юць вітрыны магазінаў і грамадскіх устаноў. Нагадаем, прычынай масавых дэманстрацый у Францыі стала жорсткае абыходжанне паліцыі з затрыманым мігрантам з Марока. На фоне неапраўданага паліцэйскага гвалту экс-міністр эканомікі Пятай рэспублікі Эманюэль Макрон, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта, прапанаваў у найбліжэйшыя пяць гадоў пашырыць умяшчальнасць турмаў на 15 тысяч месцаў.