У Латвіі за гутаркі на рускай мове прыйдзецца заплаціць

29 мая 2017

Памер мінімальнай санкцыі - 700 еўра. Для юрыдычных асоб гэтая сума можа ўзрасці да 10 000 еўра. Дзяржслужбоўцы наогул могуць пазбавіцца пасады за гутаркі на рускай мове ў рабочы час. Увесці такое пакаранне запатрабаваў Рух за нацыянальную незалежнасць Латвіі. Неўзабаве прапанову разгледзяць на камісіях сойма. Затым пытанне вынесуць на галасаванне ў парламенце. Нагадаем, летась Цэнтр дзяржмовы Латвіі аштрафаваў каля двухсот чалавек за парушэнне закона аб дзяржаўнай мове. Сярод іх быў нават мэр Рыгі Ніл Ушакоў. Ён і зараз праз суд спрабуе абараніць сваё права на размовы на рускай мове.