У Харкаўскай вобласці працягвае гарэць склад боепрыпасаў

24 марта 2017

У Харкаўскай вобласці працягвае гарэць найбуйнейшы на Украіне склад боепрыпасаў. Пажарнікам другія суткі не атрымліваецца лакалізаваць агонь. На месцы надзвычайнага здарэння працягваюць грымець выбухі. І хоць іх частата памяншаецца, пагроза ўзгарання жылых дамоў, што знаходзяцца паблізу, захоўваецца. Нагадаем, учора з зоны здарэння былі эвакуіраваныя да 20 000 чалавек. Прычынай узгарання арсенала, дзе знаходзяцца 138 000 тон боепрыпасаў, магла быць дыверсія, лічыць галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс.