У Італіі працягваюць гарэць лясы ля падножжа вулкана Везувій

16 июля 2017

Стыхія не адыходзіць, нягледзячы на намаганні пажарнікаў. Раней з-за хуткага распаўсюджання полымя і моцнага задымлення рэгіён пакінулі тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў. Першапачаткова ратавальнікі меркавалі, што пажар стаў вынікам абуджэння вулкана. Аднак пазней з'явілася інфармацыя, што ў бедстве вінаватыя прадстаўнікі мафіёзных кланаў, якія спальвалі ў нацыянальным парку смецце з нелегальных сметнікаў. Ідзе расследаванне. Тым часам карыстальнікі сацыяльных сетак убачылі ў пажары дрэнны знак. У Інтэрнэце з'явілася фота схілу Везувія, які гарыць. На здымку воблака дыму вельмі падобнае на чалавечы чэрап.