У свеце

Спампаваць

17 Лютага 2017 19:02

У Германіі стартавала 53-я Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы

Удзел у ёй прымуць больш за 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, звыш 80 кіраўнікоў МЗС і Мінабароны. Беларусь у Мюнхене прадставіць пасол нашай краіны ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Чакаецца, што адной з ключавых стане тэма ўзаемаадносін паміж Еўропай і Амерыкай. Таксама на парадку дня праблема міжнароднага тэрарызму і бяспекі ў Еўропе, вайна ў Сірыі, канфлікт на ўсходзе Украіны. Будзе ўзнята і пытанне рэалізацыі мінскіх пагадненняў па Данбасе. Абмяркуюць таксама праблемы клімату і аховы здароўя. Наша здымачная група асвятляе гэта мерапрыемства. З Мюнхена чакаем вялікага рэпартажу майго калегі Аляксея Адашкіна ў праграме " Панарама".
 

Iншыя навіны