У Берліне сёння сустрэнуцца дыпламаты краін "нармандскай чацвёркі"

30 мая 2017

У Берліне сёння сустрэнуцца дыпламаты краін "нармандскай чацвёркі": Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. Гутарка пойдзе аб абавязацельствах бакоў і актуальнай сітуацыі на ўсходзе Украіны. Акцэнт - на спыненні агню і абсалютным выкананні мінскіх дамоўленасцяў. У перамовах запланаваны ўдзел спецстаршыні АБСЕ Марціна Сайдзіка. У пачатку мая віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс назваў мінскія пагадненні найлепшым спосабам дасягнення міру ва Украіне, а кіраўнікі МЗСаў Расіі і ФРГ заявілі аб прыярытэце палітычных раздзелаў Мінска-2.