United Airlines спыніла ўсе палёты ў паветранай прасторы ЗША

23 января 2017

Амерыканская авіякампанія United Airlines спыніла ўсе палёты ў паветранай прасторы ЗША. Прычынай транспартнага калапсу стаў камп'ютарны збой. Праграмісты зараз спрабуюць вырашыць гэтую праблему, а пасажыры чакаюць вылетаў у перапоўненых залах чакання. І, як стала вядома літаральна некалькі хвілін таму, United Airlines аднаўляе палёты і спрабуе вярнуцца ў нармальны графік. Авіякампанія прынесла выбачэнні сваім кліентам.