Украіна з 1 ліпеня можа цалкам спыніць чыгуначную пасажырскую сувязь з Расіяй

25 мая 2017

Улады Украіны могуць з 1 ліпеня цалкам спыніць чыгуначную пасажырскую сувязь з Расіяй. Пра гэта паведамляе газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўрада Украіны. Паводле інфармацыі выдання, падставай для такога рашэння Кіева стане нежаданне Расійскай чыгункі "спыніць пасажырскія перавозкі ў Расійскую Федэрацыю з зоны канфлікту ў Данбасе". Пакуль чыгункі абедзвюх краін не атрымлівалі ніякіх дакументаў пра забарону руху цягнікоў. Міністр інфраструктуры Украіны заявіў, што Кабінет міністраў зараз не разглядае падобнае пытанне.