Забойца Дзяніса Вараненкава памёр у бальніцы

23 марта 2017

Гэтай раніцай былы дэпутат расійскай Дзярждумы быў застрэлены ў цэнтры Кіева на бульвары Шаўчэнкі каля гасцініцы Premier Palace. Яго ахоўнік таксама быў паранены, але паспеў выстраліць у таго, хто нападаў. У момант інцыдэнту ў цэнтры Кіева ўзнікла паніка. Дзяніс Вараненкаў - былы дэпутат Дзярждумы Расіі ад партыі КПРФ. Летась ён з сям'ёй пераехаў у Кіеў і атрымаў украінскае грамадзянства. А ў Расіі Вараненкаў быў аб’яўлены ў міжнародны вышук па падазрэнні ў рэйдарстве.