Тысячы чалавек выйшлі напярэдадні на вуліцы еўрапейскіх сталіц

30 ноября 2015

Тысячы чалавек выйшлі напярэдадні на вуліцы еўрапейскіх сталіц - Берліна, Лондана, Мадрыда, Афін, Бруселя, каб патрэбаваць больш рашучых мер у барацьбе са зменамі клімату. У Парыжы з-за ўведзенага пасля тэрактаў надзвычайнага становішча праводзіць шэсці забаронена. Але актывісты пакінулі звыш чатырох тон абутку на плошчы Рэвалюцыі ў знак увагі да экалагічных праблем. Сярод туфляў - ёсць і тыя, што належаць Генсакратару ААН і Папе Рымскаму.