Трапічны цыклон "Дэбі" абрынуўся на Аўстралію

28 марта 2017

Ураганны вецер і праліўныя дажджы выклікалі разбурэнні на ўзбярэжных астравах. Напярэдадні ад стыхіі загінуў адзін чалавек, дзясяткам тысяч прыйшлося пакінуць свае дамы. Для тых, каму няма куды ехаць, падрыхтавалі цэнтры часовага размяшчэння. Прыпынена работа міжнароднага аэрапорта Таўнсвіл. Эксперты гавораць, што гэта самы магутны цыклон за апошнія 6 гадоў.