Тэракт у Барселоне

17 августа 2017

Паводле апошніх звестак, 13 чалавек загінулі. Звыш 30 пацярпелі, калі мікрааўтобус заехаў у натоўп ля гандлёвага цэнтра Ла Рамбла. Іспанская паліцыя ўжо ўсталявала асобу чалавека, які арандаваў транспартны сродак. Гэта Дрыс Аль Аукабір. З месца здарэння, мяркуючы па ўсім, ён паспеў уцячы. Паліцыя некаторы час вяла яго пошукі. Паводле непацверджаных звесткак, двое, якія нападалі, у іх ліку і Дрыс Аль Аукабір, захапілі заложнікаў у будынку рэстарана "Месяц Стамбула". Гэта папулярная сярод турыстаў установа, якая знаходзіцца недалёка ад месца тэракта. Тыя, хто нападаў, узброеныя. З імі ўсталяваны кантакт, вядуцца перамовы. Паліцыя Барселоны выявіла другі фургон на месцы тэракта. Імаверна, на ім тэрарысты збіраліся пакінуць месца злачынства. З падрабязнасцямі - Анатоль Ліпецкі.