Тэлефон гарачай лініі, адкрыты ўладамі Іспаніі: + 34 902400012

17 августа 2017

Ізноў вяртаемся да падзей у Барселоне. Там у натоўп людзей заехаў мікрааўтобус. Да гэтага моманту вядома, што затрыманы адзін з удзельнікаў нападу.

Сведкі гавораць, што мікрааўтобус праехаў па пешаходнай зоне, а потым урэзаўся ў кіёск. Машына рухалася з хуткасцю каля 80-ці кіламетраў за гадзіну зігзагамі, каб збіць як мага больш людзей. Улады афіцыйна пацвярджаюць, што 13 чалавек загінулі, у бальніцы дастаўленыя 64 параненых. Паліцыя аспрэчыла паведамленні аб захопе заложнікаў у рэстаране. Тым часам другі аўтамабіль учыніў наезд на трох паліцэйскіх у Барселоне, аднак пакуль невядома, ці звязана гэта НЗ з тэрактам, які раней адбыўся ў цэнтры горада.

Улады Іспаніі рэкамендуюць устрымацца ад наведвання цэнтра Барселоны і захоўваць меры засцярогі. Міністэрства замежных спраў рэкамендуе грамадзянам Беларусі прытрымлівацца ўказанняў іспанскіх улад і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі. У афіцыйным twitter-акаўнце МЗС размясціў нумар тэлефона гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі + 34 902400012 .