Жонка Франсуа Фіёна, кандыдата ў прэзідэнты, затрыманая для допыту

1 марта 2017

Жонка Франсуа Фіёна - экс-прэм'ера Францыі, кандыдата ў прэзідэнты - затрыманая для допыту. Пра гэта паведаміла супрацоўніца выдання "Медыяпарт" Элен Салві. Пенелопу Фіён падазраюць у атрыманні бюджэтных сродкаў за нявыкананую працу. Паводле інфармацыі французскіх СМІ, яна нібы зарабіла 500 000 еўра на пасадзе памочніцы члена парламента, атрымліваючы зарплату з дзяржфондаў. Франсуа Фіён перапыніў запланаванае раней наведванне Сельскагаспадарчага салона. І як толькі што стала вядома - Франсуа Фіён склікаў прэс-канферэнцыю, дзе абвясціў аб тым, што не будзе адмаўляцца ад прэзідэнцкай гонкі ў Францыі.