ЗША выпрабавалі міжкантынентальную балістычную ракету

26 апреля 2017

ЗША выпрабавалі міжкантынентальную балістычную ракету для дэманстрацыі ядзернага патэнцыялу. Запуск быў ажыццёўлены з базы ВПС ЗША ў Каліфорніі. Адзначаецца, што правядзенне выпрабаванняў не звязана з абвастрэннем крызісу на Карэйскім паўвостраве і пагрозамі КНДР нанесці ракетны ўдар па Злучаных Штатах. Гэта было запланавана яшчэ год назад. Ракеты класа "Мінітмен-3" здольныя паражаць цэлі на адлегласці 12 тысяч кіламетраў. На ўзбраенні амерыканкай арміі каля 450-ці такіх ракет.