Сірыйская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Алепа

24 октября 2016

Сірыйская армія пры падтрымцы расійскай авіяцыі аднавіла аперацыю па вызваленні Алепа ад узброеных баевікоў. Сёння, як перадаюць інфармагенцтвы, урадавым войскам удалося ўзяць стратэгічную вышыню База ва ўсходняй частцы горада. Напярэдадні ў раёне Алепа завяршылася гуманітарная паўза, яна была аб’яўленая ў сярэдзіне мінулага тыдня для таго, каб горад маглі пакінуць мірныя жыхары і баевікі, якія раззброіліся. Гэтай магчымасцю, аднак, скарысталіся нямногія, паведамляе Мінабароны Расіі. Большая частка мірных жыхароў не змагла пакінуць населены пункт з-за прыцэльнага агню, які экстрэмісты вялі па людзях, якія накіроўваліся да гуманітарных выхадаў.