Моцны ўраган абрынуўся на расійскую сталіцу

29 мая 2017

Паводле розных звестак, у Маскве ахвярамі непагадзі сталі ад 8 да 11 чалавек, каля 70 пацярпелі. Тэмпература паветра ў горадзе рэзка ўпала з 25 да 15 градусаў. Праходжанне халоднага фронту суправаджаецца ліўнем, месцамі з навальніцай, не выключана, што можа дзесьці прайсці град. Парывы ветру дасягаюць 28 метраў за секунду.

Ураганны вецер вырваў некалькі сотняў дрэў з каранямі, разбурыў наземныя канструкцыі, пашкодзіў аўтамабілі. У маскоўскіх аэрапортах затрымліваюцца рэйсы. Найбольшая колькасць - у Шарамецьева. Павялічаныя інтэрвалы руху на некаторых лініях метрапалітэна. Вадзіцеляў просяць быць акуратнымі на дарогах, каб пазбегнуць росту колькасці ДТЗ.