Серыя выбухаў прагрымела на заводзе ў Чэхіі

23 февраля 2017

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Чэхіі. Там на адным з заводаў на ўсходзе краіны прагрымела серыя выбухаў. Сама меней 19 чалавек атрымалі раненні. Першы выбух адбыўся ў вытворчым цэху завода недалёка ад горада Полічка, следам за ім былі яшчэ некалькі. Выратавальная аперацыя працягваецца ўжо некалькі гадзін. Улады рэкамендуюць мясцовым жыхарам не набліжацца да месца надзвычайнага здарэння. Яго прычыны высвятляюцца.