Сёння Дзень Пакістана

23 марта 2017

Нацыянальнае свята пачалося на досвітку, калі ў Ісламабадзе прагучаў 31 артылерыйскі залп і салюты ў кожным рэгіёне. У мячэцях прайшлі калектыўныя малітвы ў імя росквіту, развіцця і салідарнасці нацыі. Цэнтральнае мерапрыемства ўрачыстасцяў – ваенны парад у Ісламабадзе, які прымаў кіраўнік дзяржавы. З нацыянальным святам прэзідэнта Пакістана Мамнуна Хусейна і прэм'ер-міністра Наваза Шарыфа павіншаваў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.