У свеце

Спампаваць

19 Мая 2017 19:06

Рычарду Рохасу прад'яўлены абвінавачанні па 20 эпізодах замаху на забойства

Рычарду Рохасу, які ўчора наехаў на пешаходаў на Таймс-сквер у цэнтры Нью-Ёрка, прад'яўлены абвінавачанні па 20 эпізодах замаху на забойства. Відавочцы пацвердзілі, што мужчына наехаў на натоўп наўмысна. Аўтамабіль рухаўся супраць руху і па тратуары, збіваючы людзей. У выніку загінула 18-гадовая дзяўчына, яшчэ 22 чалавекі атрымалі траўмы. Вадзіцеля затрымалі па гарачых слядах. Яму 26 гадоў, у мінулым ён служыў у ВМС ЗША. Незадоўга да трагедыі Рохас ужываў наркотыкі. На допыце ён растлумачыў, што чуў галасы і чакаў смерці. Раней Рохаса двойчы арыштоўвалі за кіраванне ў нецвярозым стане.

 

Iншыя навіны