Рэйтынг ЕС зваліўся пасля Брэксіта

1 июля 2016

Рэйтынг ЕС зваліўся пасля Брэксіта - эксперты аналітычнага агенцтва S&P панізілі доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг блока на адзін радок. На іх думку, выхад Брытаніі з Еўрасаюза спародзіць на яго фінансавых рынках больш нявызначанасці, якая будзе доўжыцца, пакуль Лондан і Брусель дамаўляюцца аб новых правілах фінансавых узаемаадносін. Рэйтынг самой Брытаніі агенцтва таксама панізіла, прычым адразу на два радкі, растлумачыўшы гэта тым, што вынік рэферэндуму можа "зрабіць рэгулятыўную палітыку Вялікабрытаніі больш непрадказальнай, меней эфектыўнай і стабільнай".