Пасля тэракта ў Манчэстэры павышаныя меры бяспекі ў еўрапейскіх гарадах

24 мая 2017

Людзі нясуць кветкі да будынкаў пасольства Вялікабрытаніі, а сілавікі вырашаюць задачу, як узмацніць ахову папулярных месцаў. Так, французскае МУС накіравала арганізатарам спартыўных і культурных мерапрыемстваў указанні ў сферы бяспекі. Узмоцненыя меры і ў Германіі. Асабліва ў Берліне. Там заўтра пачынаецца кангрэс Евангельскай царквы. Удзел у ім прымуць прыкладна 100 000 чалавек, у тым ліку і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама і федэральны канцлер Ангела Меркель.