Паліцыя Венгрыі выратавала жыцці 21 шчанюку

27 марта 2015

Інцыдэнт адбыўся на мяжы Венгрыі і Харватыі. Ахоўнікі парадку спынілі машыну з нямецкімі нумарнымі знакамі з мэтай пагранічнага надгляду. У багажніку вартавыя парадку выявілі шчанюкоў. Жывёліны былі схаваныя ў скрынках, стан некаторых з іх быў крытычным. Паліцыя перадала шчанюкоў ветэрынарам. Супраць вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Жорсткае абыходжанне з жывёлінамі".