Паліцыя Лондана правяла маштабную антытэрарыстычную аперацыю

28 апреля 2017
Затрыманыя чатыры чалавекі, яшчэ адна падазроная дастаўлена ў бальніцу з раненнем. Усе яны лічацца датычнымі да падрыхтоўкі тэракта. Аперацыя праходзіла на паўночным захадзе брытанскай сталіцы. Паліцыя штурмам узяла адзін з дамоў. Нагадаем, напярэдадні ў Лондане недалёка ад рэзідэнцыі прэм'ер-міністра затрыманы мужчына з нажамі. Злачынец быў на прымеце ў спецслужбаў. Акрамя таго, месяц таму ў горадзе быў учынены тэракт - на Вестмінстэрскім мосце ў людзей уехаў мужчына на аўтамабілі. Загінулі 5 чалавек.