Пасажырскі самалёт загарэўся пры пасадцы ў Перу

29 марта 2017

Пасажырскі самалёт загарэўся пры пасадцы ў аэрапорце перуанскага горада Хаўха. Авіялайнер з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы, затым у яго зламалася шасі і быў пашкоджаны паліўны бак. Пазней адбыўся выбух. На борце лайнера знаходзіўся 141 пасажыр. Пацярпелі 25. Паведамляецца, што пажар патушаны. Аэрапорт закрыты для вылету і прылёту самалётаў.