Паніка на авіябазе ЗША ў Паўднёвай Карэі

28 мая 2015

Больш як 20 чалавек маглі заразіцца сібірскай язвай. У навучальнай лабараторыі выкарыстоўваўся ўзор, які лічыўся неактыўным і бясшкодным. Аднак памылкова жывыя споры сібірскай язвы трапілі не толькі ў Паўднёвую Карэю, але і ў амерыканскія лабараторыі. Па факце здарэння праводзіцца расследаванне. Летась на мяжы заражэння аказаліся дзясяткі супрацоўнікаў урадавай лабараторыі ў штаце Джорджыя. Пры захворванні парушаецца механізм згусальнасці крыві, што прыводзіць да вострай нырачнай недастатковасці, падзення тэмпературы цела і моцнай інтаксікацыі.