Каля 90 000 жыхароў Сан-Францыска засталіся без святла

22 апреля 2017

Каля 90 000 жыхароў Сан-Францыска засталіся без святла праз пажар на электрападстанцыі. Як паведамляе CBS, ад перабояў з падачай электраэнергіі адключыліся святлафоры на вуліцах і быў парушаны рух прыгарадных цягнікоў. У дзяжурныя службы горада паступіла каля 20 зваротаў ад людзей, якія завіслі ў ліфтах. Паводле інфармацыі пажарнага дэпартамента Сан-Францыска, пацярпелых няма. Электразабеспячэнне ў горадзе цалкам адноўлена.