НАТА прымусіць краіны альянсу павялічыць выдаткі на абарону

22 мая 2017

Чакаецца, што праект ініцыятывы аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў да абаронных выдаткаў краін - членаў НАТА будзе разгледжаны на наступным саміце ў Бруселі. Як паведамляе "Уол-стрыт джорнал", кожная краіна падасць дэталёвы план павелічэння нацыянальных выдаткаў на абарону да двух працэнтаў ВУП. У плане павінна быць паказана, на што тая або іншая краіна выдаткуе дадатковае фінансаванне, а таксама дакладная колькасць вайскоўцаў, якія ўвойдуць у місіі альянсу.